Первоисточник
Фотаздымкі віцебскіх журналістаў і актывістаў, якія пакінулі Беларусь, заўважаны на міліцэйскіх стэндах На стэндах каля трох райаддзелаў міліцыі Віцебска, дзе размяшчаюць выявы тых, хто знаходзіцца ў вышуку, можна ўбачыць здымкі асобаў, вядомых у дэмакратычным асяроддзі горада. Гэта праваабаронцы Павел Левінаў і Ірына Траццякова, экс-палітзняволены Міхаіл Жамчужны, даследчык гісторыі сталінскіх рэпрэсій Ян Дзяржаўцаў, журналістка Алена Шабуня, рэдактар інтэрнэт-выдання «Витебский Курьер news» Аляксандр Корнышаў, актывіст Дзмітрый Карняенка і іншыя вядомыя асобы. ➡️
3 ссылки